Верныя сябры – кнігі

Канікулы – добры час, каб наведаць бібліятэку. Так палічылі чытачы Навасёлкаўскай сельскай бібліятэкі, якія неаднаразова завіталі ва ўстанову кульутры падчас Тыдню дзіцячай кнігі. Рабяты не толькі ўзялі на абанеменце кнігі для чытання, але і прынялі ўдзел у літаратурным лато «Кніжкіны пытанні», інтэрактыўна-пазнавальнай гульні «Давайце знаёмыя казкі адкрыем» і гульнявой праграме «Вясёлы ўрок здароўя».

У Ружанскай гарпасялковай бібліятэцы адбылася пазнавальная гадзіна аб перыядычных выданнях «Верныя сябры». Дзеці даведаліся аб выданнях, якія выпісвае для чытачоў бібліятэка, і падрабязней пазнаёміліся з імі. Для прышкольнага лагера бібліятэка правяла вусны часопіс «Брэсцкай вобласці – 85: памятаем, ведаем, ганарымся».

Пружанская раённая дзіцячая бібліятэка імя А.Лось запрасіла пяцікласнікаў гімназіі на экападарожжа «Па сцяжынках Белавежскай пушчы». Дзеці адкрылі для сябе багаты раслінны і жывёльны свет Нацыянальнага парка. Рабяты з прышкольнага лагера сярэдняй школы № 1 паўдзельнічалі ў гульні-расследавані «Загадкавая крыміналістыка», падчас якой паспрабавалі сябе ў якасці дэтэктываў. Вучні пачатковых класаў сярэдняй школы № 1  здзейснілі кнігамультпадарожжа «З кніжнай паліцы на экран». А для рабят з прышкольных лагераў сярэдніх школ № 1 і № 4 раённая дзіцячая бібліятэка правяла гульнявыя праграмы «Хачу ўсе ведаць».

Шэраг мерапрыемстваў падчас канікул прапанавала школьнікам Пружанская цэнтральная раённая бібліятэка імя М.Засіма. Для наведвальнікаў прышкольных лагераў сярэдняй школы № 1 і № 4 прайшлі пазнавальныя праграмы «Птушыны калейдаскоп» і «Дзівосны дар – ваша імя». Выхаванцы сацыяльна-педагагічнага цэнтра прынялі ўдзел у конкурснай праграме «Шукальнікі шчасця».

Добавить комментарий