Велікоднае гулянне

Такую назву мела музычна-літаратурная вечарына, якая прайшла 16 красавіка ў будынку Пружанскага гарадскога Палаца культуры па вул.Інтэрнацыянальнай.

Для гледачоў, якія завіталі ў гэты святочны дзень ва ўстанову культуры, была прадстаўлена разнастайная праграма з песень, танцаў, вершаў, гульняў, віктарын і выстаў. Яна стала вынікам сумеснай творчасці градской бібліятэкі і Палаца культуры. Дзеці і дарослыя з задавальненнем паглядзелі выступленні народнага ансамбля танца “Спадчына” і ўзорнага ансамбля танца “Круцёлачкі”, а таксама салістаў Палаца культуры.

Удзельнікі канцэрта і гледачы атрымалі выдатныя настрой і пазітыўныя эмоцыі, павіншавалі адзін аднаго з вялікім хрысціянскім святам, пачаставаліся кулічамі.

Добавить комментарий