Ведаць. Памятаць. Ганарыцца.

У святочны дзень 77-й гадавіны перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне ўрачыстыя мерапрыемствы прайшлі па ўсёй Пружаншчыне. Вялікая роля ў іх арганізацыі і правядзенні належала работнікам культуры.

У гарадскім пасёлку Ружаны адбылося святочнае шэсце працоўных калектываў, моладзі, удзельнікаў акцыі “Беларусь памятае” да брацкай магілы савецкім воінам, якая знаходзіцца на плошчы 17-га верасня. Да памятнага месца былі ўскладзены вянкі і кветкі. Падчас мерапрыемства выступілі старшыня сельвыканкама Аксана Юркоўская, прадстаўнікі грамадскасці. Мітынг завяршыўся маршам ваеннаслужачых 210-га авіяцыйнага палігона. Праграма мерапрыемстваў у Ружанах была падрыхтавана Цэнтрам культуры і вольнага часу.

Калазубскі сельскі клуб-бібліятэка ўдзельнічаў у памятных мерапрыемствах каля помніка воінам-землякам у аграгарадку і брацкіх магіл у вёсцы Юндзілы, ва ўрочышчы Пель. Ушанаваць памяць загінуўшых прыйшлі жыхары навакольных вёсак, вучні Варанілавіцкай школы, прадстаўнікі авіяцыйнага палігона, работнікі ААТ “Ружаны-Агра”, дэпутаты, святар Мікалай Машлякевіч.

Пад гукі духавога аркестра пачалася праграма 9 Мая ў вёсцы Смаляніца. На чале калоны, якая рухалася да брацкай магілы савецкім воінам, па вёсцы прайшлі ўдзельнікі акцыі “Беларусь памятае”. Каля помніка адбыўся мітынг, на якім выступілі старшыня Хараўскога сельвыканкама Алёна Пстыга, дырэктар філіяла “Айчына” Андрэй Галдзінаў, святар Сергій Худзяеў. Мерпрыемства было падрыхтавана Навасёлкаўскім сельскім Домам культуры.

На ўрачысты мітынг каля брацкай магілы ў аграгарадку Вялікае Сяло мясцовы Дом культуры запрасіў ветэранаў вайны, прадстаўнікоў сельвыканкама, ААТ “Вялікасельскае-Агра”, мясцовых жыхароў, вучняў.

Кіраўніцтва і работнікі ААТ “Мурава”, педагогі і школьнікі, вяскоўцы, ваеннаслужачыя сабраліся каля памятнага знака загінуўшым землякам у аграгарадку Мурава. Былі ўскладзены вянкі і кветкі, а работнікі мясцовага Дома культуры правялі мітынг “Мы памятаем, мы ганарымся!”.

Мерапрыемствы ў гонар Дня Перамогі Ліноўскі сельскі Дом культуры правёў каля помніка загінуўшым землякам у вёсцы Аранчыцы.

Да брацкай магілы ў Роўбіцку прайшлі вяскоўцы, прадстаўнікі гаспадаркі, работнікі культуры, каб разам ушанаваць памяць загінуўшых.

Рудніцкі сельскі клуб-бібліятэка ўспомніў воінаў-вызваліцеляў і аднавяскоўцаў каля брацкай магілы ў аграгарадку.

Старавольскі сельскі Дом культуры арганізаваў урачыстае ускладанне вянкоў да брацкай магілы.

Каля воінскага пахавання ў аграгарадку Сухопаль прайшоў мітынг “Памяць жыве”, падрыхтаваны сельскім клубам-бібліятэкай.

У мітынгу каля памятнага знака воінам-землякам у аграгарадку Шані ўдзельнічаў мясцовы сельскі клуб.

Добавить комментарий