Ведаць. Памятаць. Ганарыцца

Да Дня Незалежнасці Пружанскае раённае аб’яднанне арганізацый прафсаюзаў, якія ўваходзяць у Федэрацыю прафсаюзаў Беларусі, і гарадскі Палац культуры правялі гісторыка-патрыятычны квэст «На шляху да незалежнасці».

У ім удзельнічалі каманды пярвічных прафсаюзных арганізацый райвыканкама, завода радыёдэталяў, «Камунальнік», малочнага камбіната і цэнтральнай раённай бальніцы. Гульцы прайшлі квэст па вуліцах горада, усклалі кветкі да помніка спаленым вёскам, каля музея-сядзібы «Пружанскі палацык» прадставілі візітныя карткі, удзельнічалі ў цімбілдзінгу, гістарычнай віктарыне, спявалі песні ваенных гадоў.

Па выніках спаборніцтва лепшымі ў квэсце стала каманда раённай бальніцы, цімбілдзінгу – райвыканкама.

Падзяліцца навіной:

Добавить комментарий