Ведаць гісторыю і быць у бяспецы

У клубных установах Пружаншчыны працягваюцца мерапрыемствы ў рамках Года гістарычнай памяці.

Так, у Слабудскім сельскім Доме культуры прайшла віктарына “Ці ведаеш ты гісторыю сваёй Радзімы?”. У ёй прынялі ўдзел вучні мясцовай сярэдняй школы. Акрамя таго для вучняў 7 – 9 класаў прайшоў майстар-клас па традыцыйнай беларускай выцінанцы “Ажурныя фантазіі”, які правяла кіраўнік гуртка А.Гадуйка.

На выхаванні бяспечных паводзін засяродзілі сваю ўвагу работнікі Хараўскога сельскага клуба-бібліятэкі. Яны запрасілі рабят на гульнявую праграму “Выконвай правілы дарожнага руху – не апынешся ў бядзе!”.

А Шарашоўскі цэнтр культуры і вольнага часу ўзнавіў папулярныя сярод жыхароў пасёлка спаборніцтвы па шашках. Для вучняў пачатковых класаў сярэдняй школы работнікі ўстановы правялі гульнявую праграму “Аранжавы настрой”. Таксама ў Цэнтры культуры і вольнага часу на працягу двух тыдняў працуе выстава дзіцячых малюнкаў “Залатая восень”, якую да 18 верасня можа наведаць любы жадаючы.

Добавить комментарий