Узнагароды «Музычнага феерверку»

30 сакавіка былі падведзены вынікі V Рэспубліканскага конкурсу мастацтваў «Музычны феерверк», арганізатарамі якога з’яўляліся аддзел культуры Маладзечанскага райвыканкама, Цэнтралізаваная клубная сістэма Маладзечанскага раёна і Беларускі саюз музычных дзеячаў.

У конкурсе паспяхова прынялі ўдзел вучні Ліноўскай дзіцячай школы мастацтваў, якія былі адзначаны ў намінацыі «Інструментальны жанр. Духавыя інструменты. Труба». Так, сярод салістаў лаўрэатам I ступені стаў Дзмітрый Дзямчук (2 клас), ІІ ступені – Максім Грыцэвіч (4 клас) і Ягор Шчурок (7 клас), ІІІ ступені – Мікалай Бяскроўны (7 клас). Таксама лаўрэтамі ІІ ступені былі абвешчаны творчыя калектывы ўстановы – ансамбль трубачоў і дзіцячы духавы аркестр.

Да выдатнага выступлення рабят падрыхтавалі настаўнік Аляксандр Якаўлевіч Малайчук і канцэртмайстар Галіна Іванаўна Малясава.

Віншуем юных ліноўскіх музыкантаў і іх педагогаў з паспяховым выступленнем і заслужанымі ўзнагародамі. Жадаем новых творчых перамог!

Добавить комментарий