У Пружанскай цэнтральнай раённай бібліятэцы імя Міколы Засіма для вучняў аграрна-тэхнічнага каледжа прайшла літаратурна-музычная вечарына «Славим женщину, чьё имя – Мать».
На мерапрыемстве прагучалі пяшчотныя, кранальныя паэтычныя і празаічныя прызнанні ў любові, створаныя для самай лепшай, цярплівай, спачувальнай і дарагой жанчыны – жанчыны-маці.
Рабяты разам з бібліятэкарамі акунуліся ў свет дабрыні і цеплыні, радасці і дзяцінства, душэўнасці і ўтульнасці.
З нагоды Дня маці раённая дзіцячая бібліятэка імя Алены Лось таксама зладзіла сустрэчу з вучнямі гімназіі.
А ў Кляпацкай сельскай бібліятэцы адбыўся ўрок духоўнасці «Матушка! Прачыстая! Святая!». На ім настаяцель храма прападобнага Сергія Раданежскага Аляксандр Сень расказаў дзецям аб праваслаўным свяце Пакрова Прасвятой Багародзіцы, які адзначаецца 14 кастрычніка і супадае з Днём маці.