Ушанавалі настаўнікаў

У канцэртнай зале Новазасімавіцкай дзіцячай школы мастацтваў адбылося святочнае мерапрыемства, прысвечанае Дню настаўніка. На ім прысутнічалі настаўнікі, вучні і іх бацькі.

Падарункам для усіх прысутных стаў вялікі канцэрт з разнастайнымі нумарамі, падрыхтаваны таленавітымі юнымі спевакамі і музыкантамі.

Падчас урачыстасці прагучалі віншаванні ад дырэктара ўстановы Марыны Леанідаўны Кузьміч. А вучні школы мастацтваў сказалі словы любові і павагі сваім педагогам.

Добавить комментарий