Удалы дэбют у “палацыку”

14 мая ў музеі-сядзібе «Пружанскі палацык» адбыўся канцэрт рок-гурту «Прикольно, я спать». Нягледзячы на тое, што гэты калектыў, які складаецца з вучняў гарадскіх школ № 1 і № 4, існуе ўжо каля года, ён упершыню прадставіў сваю творчасць шырокай аўдыторыі на такім сур’ёзным узроўні.

Юныя музыканты выконваюць каверы на сусветна вядомыя творы, а таксама спрабуюць ствараць уласныя кампазіцыі.

Удзельнікі калектыву не толькі знаёмілі прысутных з музычнымі творамі, але і вялі дыялог з аўдыторыяй, расказвалі аб уласных планах, а таксама правялі конкурс анекдотаў.

Трэба адзначыць, што на кацэрце рок-гурту «Прикольно, я спать» у “палацыку” быў сапраўдны аншлаг. Падтрымаць юных выканаўцаў прыйшло шмат гледачоў, найперш, моладзі, якія не скупіліся на апладысменты.

Пажадаем перспектыўным выканаўцам, дэбют якіх адбыўся  ў “Пружанскім палацыку”, творчага натхнення, плёну і новых ўдалых канцэртаў!

Добавить комментарий