У ззянні святочных гірлянд

Віншавальныя навагоднія праграмы прайшлі ва ўсіх клубных установах Пружаншчыны. Работнікі культуры не толькі запрасілі гледачоў да сябе, але і самі наведалі працоўныя калектывы з віншаваннямі.

Так, Калазубскі сельскі клуб-бібліятэка завітаў у госці ў Ружанскі сельвыканкам, Ружанскі палацавы комплекс роду Сапегаў і Калазубскую малочна-таварную ферму.

У Велікасельскім сельскім Доме культуры для дзяцей і іх бацькоў прайшло тэатралізаванае прадстаўленне «Навагоднія прыгоды».

Таксама тэатралізаваную пастаноўку пад назвай «Новы Кот» зладзілі ў Роўбіцкім сельскім клубе-бібліятэцы.

Ліноўскі сельскі Дом культуры сумесна з сельвыканкамам арганізаваў навагодняе віншаванне дзяцей-інвалідаў. А ўдзельнікі тэатра мініяцюр «Тмін» і аматарскага аб’яднання «Свая гульня» запрасілі дзяцей на ранішнік «Навагодні перапалох».

Добавить комментарий