У свеце музыкі і танца

Такую назву насіла канцэртная праграма для вучняў пачатковых класаў мясцовай сярэдняй школы, якую падчас вясенніх канікул правялі ў філіяле дзіцячай школы мастацваў імя Р.Р.Шырмы г.Пружаны, які дзейнічае ў аг.Клепачы.

Хлопчыкі і дзяўчынкі даведаліся аб розных музычных інструментах і пачулі творы, выкананыя юнымі музыкантамі на баяне, фартэпіяна, домры і гітары. Таксама сваё майстэрства прадэманстравалі вучні класа харэаграфіі. Яны не толькі прадставілі асобныя танцы, але і суправадзілі харэаграфічнымі замалёўкамі выступленні музыкантаў і спевакоў.

Гледачы таксама прынялі ўдзел у канцэртнай праграме: спаборнічалі ў жартоўных конкурсах на мастацую тэматыку, выконвалі танец.

Добры настрой і пазітыўныя эмоцыі суправаджалі ўсё мерапрыемства, якое аставіла яркія ўражанні ў гледачоў і артыстаў.

Сцэнарый канцэртнай праграмы быў падрыхтаваны настаўнікам па класу баяна Н.С.Кулініч.

Добавить комментарий