У Сусвеце ведаў

Напрыканцы мінулага тыдня і ў выхадныя дні бібліятэкі раёна прапанавалі дзіцячай і юнацкай аўдыторыі шэраг карысных заняткаў.

У Пружанскую цэнтральную раённую бібліятэку імя М.Засіма на экскурсію «Сусвет цікавых ведаў» завіталі вучні 2 класа сярэдняй школы № 1. Рабяты пазнаёміліся з работай аддзелаў установы культуры і выставай савецкіх плакатаў «Пакарыцелям космасу прысвячаецца». Бібліятэку таксама наведалі вучні 6 «А» ўзгаданай школы. Для іх правялі экскурсію па выставе і паказалі ролік, прысвечаны беларускаму касманаўту Марыне Васілеўскай, і «касмічную» віктарыну. А для вучняў сярэдняй школы № 4 бібліятэка імя М.Засіма прапанавала пазнавальную гадзіну «Чернобыль. Незабыўнае адчужэнне» аб аварыі на атамнай электрастанцыі і яе наступствах.

Экалагічны рэпартаж «Дзень добры, пушча!» прайшоў у Пружанскай гарадской бібліятэцы для выхаванцаў дзіцячага сада № 5. Хлопчыкі і дзяўчынкі даведаліся аб старажытным запаведніку і пазнаёміліся з яго жыхарамі.

На гульню-экскурсію «Дом, у якім жывуць кнігі» ў Пружанскую раённую дзіцячую бібліятэку імя А.Лось завіталі першакласнікі сярэдняй школы № 1. Дзеці пачулі захапляльны аповед аб працы ўстановы, пазнаёміліся з кніжным фондам і паглядзелі мультфільм аб правілах паводзін у бібліятэцы, а потым узялі кнігі для чытання на абанеменце. Таксама бібліятэка правяла для гімназістаў 7 «Б» класа гадзіну памяці «Ніхто не створаны для вайны, асабліва дзеці». Ребятам распавялі аб пачатку вайны, растрэле выхаванцаў Дамачаўскага дзіцячага дома, трагедыі вёскі Ала і іншых праявах фашысцкага тэрору.

Ліноўская сельская бібліятэка падрыхтавала для вучняў 5 – 7 класаў мясцовай сярэдняй школы літаратурную гульню-віктарыну «Хто разумнейшы за ўсіх?», падчас якой неабходна было паказаць веданне казак і мастацкіх твораў.

Напярэдадні Дня Перамогі чычач Кляпацкай сельскай бібліятэкі Дзяніс Місюля далучыўся да акцыі «Гісторыя адной кнігі», якую ініцыявала Цэнтралізаваня сістэма дзіцячых бібліятэк г.Мінска, і пазнаёміў з паэмай А.Твардоўскага «Васіль Цёркін». Відэаролік па спасылцы

Добавить комментарий