У пушчы сустрэліся “Добрыя суседзі”

4 чэрвеня на месцы адпачынку “Царская паляна” ў Белавежскай пушчы прайшоў традыцыйны V фестываль самадзейнай творчасці «Добрыя суседзi». У ім прынялі ўдзел творчыя калектывы з розных куткоў Рэспублікі Беларусь. Сярод іх былі і артысты з Пружаншчыны.

У канцэртнай праграме фестывалю сваю творчасць прадставілі вакальныя групы “Шчырым сэрцам” і “Забава”, дуэт “Гармонічак” аўтаклуба, вакальная група “Добры настрой” і салісты гуртка “Рытм” Кляпацкага сельскага Дома культуры, а таксама вакальны гурт “Каханачка” Ліноўскага сельскага Дома культуры. Усе яны атрымалі дыпломы ўдзельнікаў гэтага прадстаўнічага фэсту.

Добавить комментарий