У Пружанах прайшоў рэгіянальны конкурс «Магія танца»

25 верасня 2022 года ў Пружанскім гарадскім Палацы культуры адбылося Х рэгіянальнае свята-конкурс харэаграфічнага мастацтва «Магія танца».

У конкурсе прынялі ўдзел дзіцячыя і дарослыя танцавальныя калектывы аматарскай творчасці Пружанскага, Бярозаўскага, Драгічынскага, Івацэвіцкага, Лунінецкага, Камянецкага, Баранавіцкага і Жабінкаўскага раёнаў Брэсцкай вобласці і г.Брэста, Свіслацкага і Ваўкавыскага раёнаў Гродзенскай вобласці.

Больш за 40 харэаграфічных калектываў прадставілі сваю творчасць у наступных намінацыях: народны танец, эстрадны танец, сучасная харэаграфія, сольны танец у розных узроставых катэгорыях.

Лепшымі калектывамі, якія атрымалі першыя месцы, сталі: узорны ансамбль народнага танца «Каруначкі» (кір. Ірына Румко) гарадскога Дома культуры дзяржаўнай установы культуры «Жабінкаўская раённая цэнтралізаваная клубная сістэма», дзіцячы ансамбль танца «Славяначка» (кір. Ганна Пупко) дзяржаўнай установы адукацыі «Драгічынская дзіцячая харэаграфічная школа мастацтваў», узорны ансамбль эстраднага танца «Капрыз» (кір. Валянціна Крывец) Камянецкага раённага Дома культуры, узорны ансамбль эстраднага танца «Волковысские непоседы» (кір. Аляксандр Мельнікаў) дзяржаўнай установы культуры «Ваўкавыскі гарадскі Дом культуры», танцавальны калектыў «Непоседы» (кір. Ірына Паўлава) дзяржаўнай установы культуры «Жабінкаўская раённая цэнтралізаваная клубная сістэма», узорны ансамбль эстраднага танца «Рубікон» (кір. Святлана Салавей) дзяржаўнай установы культуры «Пружанскі гарадскі Палац культуры», узорная студыя танца «Гарачы лёд» (кір. Ірына Грымайла) дзяржаўнай установы культуры «Ваўкавыскі гарадскі Дом культуры», ансамбль эстраднага танца «От винта» (кір. Віталь Ражко) Жамчужненскага сельскага Дома культуры дзяржаўнай установы культуры «Баранавіцкая раённая клубная сістэма», клуб танцавальнага фітнеса «Ничего лишнего» (кір. Вольга Ільіч) Ліноўскага сельскага Дома культуры дзяржаўнай установы культуры «Пружанская раённая цэнтралізаваная клубная сістэма».

Пераможцы конкурсу атрымалі дыпломы і наградныя статуэткі, а таксама прызы ад аддзела культуры Пружанскага райвыканкама, пружанскіх раённых арганізацый грамадскіх аб’яднанняў «Беларускі фонд міру», «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі», «Белая Русь».

Віншуем удзельнікаў і пераможцаў. Жадаем поспехаў і новых дасягненняў! Да сустрэчы ў Пружанах у наступным годзе!

Падрабязней тут

Добавить комментарий