У Пружанах адзначылі Дзень Незалежнасці

3 ліпеня 2021 г. у г.Пружаны прайшлі святочныя мерапрыемствы, прысвечаныя Дню Незалежнасці.

Каля помніка спаленым вескам адбыўся мітынг “У памяці навечна” з удзелам кіраўніцтва раёна, працоўных калектываў, грамадскіх арганізацый і жыхароў горада.

Далей свята прадоўжылася на плошчы каля Палаца культуры, дзе прайшоў канцэрт “Спявае душа народная”. Цікаўнасць у гледачоў таксама выклікала эстрадная музычна-забаўляльная праграма “Дружбакі”, наладжаная творчымі калектывамі горада і раёна, самадзейнымі артыстамі з г. Кобрын.

Падчас свята на гарадской плошчы працавала выстава-продаж “Горад майстроў” і “Фотасушка”, на якой жадаючыя маглі прадставіць свае фотаздымкі і пазнаеміцца з работамі іншых.

Свята завяршылася акцыяй «Спяем гімн разам».

Поделиться новостью:

Добавить комментарий