У парку будзе чыста!

У мінулую пятніцу работнікі сферы культуры правялі працоўную акцыю ў гарадскім парку каля музея-сядзібы “Пружанскі палацык”.

Аддзел культуры райвыканкама разам з раённай цэнтралізаванай клубнай сістэмай пашчыравалі на тэрыторыі каля галоўнага ўваходу ў парк, які з’яўляецца любімым месцам адпачынку мясцовых жыхароў.

Гэты знакавы аб’ект – сапраўднае ўпрыгажэнне Пружан, да таго ж ён ахоўваецца як помнік прыроды мясцовага значэння.

Падчас працоўнага “дэсанту” работнікі аддзела і клубнай сістэмы ачысцілі зялёныя зоны ад лісця, галля і смецця.

Добавить комментарий