У Канстытуцыі – юбілей!

Дзяржаўнае свята – Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, які адзначаўся 15 сакавіка, клубныя ўстановы прапанавалі адзначыць разам, тым больш, што ў гэтым годзе Асноўнаму Закону споўнілася 30 год.

Работнікі Велікасельскага сельскага Дома культуры ў мясцовай базавай школе правялі дзіцячую гадзіну «Свет права». Яны пазнаёмілі рабят з важным дзяржаўным дакументам, абмеркавалі правы і абавязкі грамадзян, замацавалі веды падчас гульні.

Віктарына «Што ты ведаеш аб Канстытуцыі?» з удзелам юных жыхароў пасёлка адбылася ў Шарашоўскім цэнтры культуры і вольнага часу.

Белавусаўшчынскі сельскі клуб-бібліятэка запрасіў дзяцей на гутарку «Канстытуцыя – аснова развіцця грамадсва і дзяржавы».

Гульню для падлеткаў «Падарожжа ў краіну прававых ведаў» прапанаваў Кляпацкі сельскі Дом культуры. Юнакі і дзяўчаты ўспомнілі асноўныя гарантыі, якія замацаваны ў Канстытуцыі, гісторыю яе стварэння.

На занятку аматарскага аб’яднання «Натхненне», якое працуе ў Мураўскім сельскім Доме культуры, абмеркавалі шэраг палажэнняў галоўнага зборніка законаў.

На інфармацыйную хвілінку «Канстытуцыя – сімвал эпохі» завіталі рабяты ў Сухопальскі сельскі клуб-бібліятэку.

У дзень дзяржаўнага свята ў Хараўскім сельскім клубе-бібліятэцы прайшло ўрачыстае ўручэнне членскіх білетаў Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі вучням мясцовай сярэдняй школы.

Шаняўскі сельскі клуб-бібліятэка зладзіў інфармацыйную гадзіну для школьнікаў «Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь: Ці ведаеш ты асноўны Закон?». На мерапрыемства была запрошана дэпутат Пружанскага раённага Савета дэпутатаў па Шаняўской выбарчай акрузе Святлана Жук. Дзеці не толькі нагадалі асноўныя канстытуцыйныя гарантыі, але і задалі пытанні госці, пазнаёмілія з кніжнай выставай «Канстытуцыя для людзей і ў імя будучыні».

Добавить комментарий