Дзіцячая школа мастацтваў імя Р.Р.Шырмы г.Пружаны правяла яшчэ адну вечарыну з цыкла “Пасвячэнне ў юныя музыканты”. На гэты раз урачыстае мерапрыемства адбылося на струнна-смычковым і духавым аддзяленнях установы.
Галоўнымі героямі свята сталі вучні-першакласнікі. Яны выканалі канцэртныя нумары, якія спецыяльна вывучылі да вечарыны са сваімі настаўнікамі, удзельнічалі ў гульнях, адгадвалі загадкі, чыталі вершы. Сцэнарый мерапрыемства падрыхтавалі педагогі аддзяленняў, а ў ролі вядучай выступіла Алена Іванаўна Супрун.
На урачыстасці прысутнічалі бацькі маленькіх музыкантаў, настаўнікі і госці.