Творчыя калектывы – роднаму гораду!

Вечарам 3 ліпеня на цэнтральнай гарадской сцэне адбыўся канцэрт народнага ансамбля “Землякі” (Новазасімавіцкі сельскі Дом культуры), які ў бягучым годзе занесены на раённую Дошку гонару.

Сваімі выступленнямі пружанцаў і гасцей горада таксама парадавалі народны ансамбль танца “Спадчына” (Пружанскі гарадскі Палац культуры), танцавальны калектыў Ліноўскай дзіцячай школы мастацтваў, вакальны гурт “Каханачка” (Ліноўскі сельскі Дом культуры), салісты Новазасімавіцкага сельскага Дома культуры – Ірына Шпінёва і Людміла Мардань і загадчык установы Аксана Жукоўская.

Добры настрой, цёплыя словы і станоўчыя эмоцыі панавалі на працягу святочнага канцэрта (глядзець тут: https://www.youtube.com/watch?v=goFz8Yq8zwM ).

Добавить комментарий