«Teens-фармат» наведаў Пружанскі палацык

Адбылося чарговае пасяджэнне ўзорнага клуба «Teens-фармат». Аднак на гэты раз маладыя людзі сабраліся не ў гарадскім Палацы культуры, а ў музеі-сядзібе «Пружанскі палацык».

Разам з кіраўніком клуба Анастасіяй Ціхановіч і рэжысёрам Наталляй Іванцовай юнакі і дзяўчаты пазнаёміліся з нядаўна адкрытымі выставамі, прысвечанымі Году гістарычнай памяці, – «Генацыд на Пружаншчыне: па матэрыялах расследавання» і «Дзіцячы погляд з вечнасці» (работы Мошэ Бярнштэйна), даведаліся аб творчасці Народнага майстра Беларусі Міколы Тарасюка на выставе «Чалавек. Зямля. Дрэва». Рабяты таксама паспрабавалі самастойна правесці фізічныя вопытыі і разгадаць рэбусы на інтэрактыўнай выставе «ЭкспІрыментус».

Напрыканцы сустрэчы ў «палацыку» ўдзельнікі клуба абмеркавалі ўбачанае і паразважалі аб неабходнасці ведаць і шанаваць родную гісторыію і культуру, не дапускаць скажэнняў фактаў мінулага. Пасяджэнне ўзорнага клуба «Teens-фармат» прайшло пазнавальна і цікава.

Добавить комментарий