Тэатр у Ружанах: мінулае і мары

Пад такой назвай ў Ружанскім палацавым комплексе роду Сапегаў прайшла лабараторыя краязнаўства, прымеркаваная да Сусветнага дню тэатра, які штогод адзначаецца 27 сакавіка. У мерапрыемстве прынялі ўдзел вучні Ружанскай сярэдняй школы.

Пад кіраўніцтвам навуковага супрацоўніка музея А.Паляшчук рабяты паспрабавалі сябе ў ролі даследчыкаў гісторыі і краязнаўчых матэрыялаў, пазнаёміліся з узнікненнем і функцыянаваннем прыватнага ружанскага тэатра – аднаго з самых буйных на тэрыторыі Вялікага княства Літоўскага, дзейнасць якога мела значны ўплыў на музычна-тэатральнае жыццё Беларусі XVII – XVIII стст.

Падчас лабараторных заняткаў вучні пазнаёміліся з праектам рэстаўрацыі ўсходняга корпуса палаца Сапегаў, дзе раней знаходзіўся тэатр і манеж. Школьнікі падзялілся сваімі меркаваннямі аб перспектывах адраджэння тэатральнай культуры ў Ружанах.

Добавить комментарий