Таямніцы старадаўняй сядзібы

На мінулым тыдні ўзорны клуб «Teens-фармат» Пружанскага гарадскога Палаца культуры правёў гарадскі маладзёжны квэст «Таямніцы майго горада» для вучняў дзяржаўнага аграрна-тэхнічнага каледжа.

На гэты раз квэст праходзіў па новым маршруце, і камандам неабходна было разгадаць таямніцы старадаўняга парку і сядзібы.

Удзельнікам патрэбна было знайсці пэўныя замкі, адкрыць іх ключамі, а потым з дапамогай компаса і мабільнага тэлефона адшукаць падказкі ў парку, каб прадоўжыць рух па маршруце. У выніку пошукі прывялі гульцоў у музей-сядзібу «Пружанскі палацык», дзе навуковыя супрацоўнікі прапанавалі прадоўжыць «адкрываць таямніцы». Хлопцы і дзяўчаты з цікавасцю выконвалі заданні і ў выніку знайшлі схаваны прадмет – ключ ад палацыка.

Пераможцы атрымалі білеты на бясплатнае наведванне музея і салодкі падарунак.

Добавить комментарий