Сёння Міжнародны дзень помнікаў і гістарычных мясцін

18 красавіка адзначаецца Міжнародны дзень помнікаў і гістрычных мясцін.

Пружаншчына багата помнікамі. Толькі ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей унесена 74 матэрыяльныя аб’екты (сядзібы, культавыя пабудовы, брацкія магілы). А ўжо колькі мясцін звязана з рознымі дзеячамі культуры – незлічыць!

Адным з найбольш значных помнікаў Пружанскага раёна з’яўляецца палацавы комплекс ў г.п.Ружаны. Вядома, што з 2008 г. вядуцца рэстаўрацыйныя працы па ўзнаўленні некалі велічнага палаца.

У гэты дзень хочацца пахваліцца, што дзякуючы сумеснай працы аддзела культуры райвыканкама з зацікаўленымі была падрыхтавана заяўка на фонд Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы культуры і мастацтва “Палацавы комплекс у г.п.Ружаны Пружанскага раёна. Кансервацыя з элементамі рэстаўрацыі фрагментаў галоўнага корпуса і аркад з вылучэннем чэргаў. 2 чарга – паўночна-заходняя аркада.”  Праект быў падтрыманы і ўзгоднены камісіяй фонду.

Дадатковае фінансаванне ў 2023 г. дазволіць прадоўжыць работы на аб’екце, а гэта значыць – паступова завяршыць рамонтна-рэстаўрацыйныя працы на ўсім комплексе ў Ружанах.

Добавить комментарий