Сябруем з кнігай

У бібліятэках працягваюцца мерапрыемствы ў рамках Тыдню дзіцячай кнігі.

Свята кнігі «Падарожжа ў краіну Чытання» для вучняў 3-га класа мясцовай сярэдняй школы правяла Мокраўская сельская бібліятэка.

У Кляпацкай сельскай бібліятэцы прайшло свята «Адкрываеш кнігу – адкрываеш свет», на якім юныя чытачы ўспаміналі любімыя казкі, удзельнічалі ў гульнях і конкурсах, адгадвалі загадкі і крыжаванкі.

Наведвальнікі прышкольнага лагера завіталі на канікулах у Ліноўскую сельскую бібліятэку. Для іх была праведзена інтэрактыўная краязнаўчая гульня «Мая маленькая Радзіма», падчас якой дзеці пазнаёміліся з гісторыяй аграгарадка. Да Тыдню дзіцячай кнігі ў бібліятэцы таксама была аформлена выстава «Няхай заўсёды будзе кніга».

На размову-гульню «Я – патрыёт» запрасіла вучняў 6 «В» класа сярэдняй школы № 5 Пружанская гарадская бібліятэка. Дзеці актыўна падтрымлівалі размову, удзельнічалі ў разнастайных конкурсах, глядзелі відэасюжэты аб Беларусі і яе дасягненнях.

Бібліятэкар Калядзіцкай сельскай бібліятэкі прапанавала юныям чытачам паспрабаваць сябе ў творчасці. Яна правяла для дзяцей майстар-клас па вырабе папяровых кветак, якія потым былі прадстаўлены на выставе «Кветка вясны».

Добавить комментарий