Святы і будні

На мінулым тыдні ўстановы культуры правялі мерапрыемствы для розных катэгорый наведвальнікаў і самі далучыліся да знакавых акцый.

У суботу Кляпацкі сельскі Дом культуры запрасіў на канцэрт «Любімае рэтра». Гледачы пачулі вядомыя песні, якія былі створаны ў ХХ стагоддзі, але не страцілі папулярнасці да сённяшняга дня. У канцэрце прынялі ўдзел салісты і творчыя калектывы клубнай установы.

Тэматычная вечарына «Дзве сястры – Беларусь і Расія», прымеркаваная да дзяржаўнага свята – Дня яднання народаў Беларусі і Расіі, адбылася ў Калазубскім сельскім клубе-бібліятэцы. У выкананні творчых калектываў установы прагучалі песні і вершы, якія выклікалі станоўчы водгук у гледачоў.

Работнікі клубных устаноў далучыліся да працоўнай акцыі па навядзенні парадку на зямлі. Добраўпарадкаваў прылеглую тэрыторыю і шэраг грамадскіх месцаў у аграгарадку Роўбіцкі сельскі клуб-бібліятэка. Прыбралі смецце і галлё, павапнавалі дрэвы каля будынку ўстановы работнікі Навасёлкаўскага сельскага Дома культуры і сельскай бібліятэкі.

Добавить комментарий