Свята завітала да кожнага

Навы год падарыў шмат радасці і прыемных сюрпрызаў. Вялікая роля ў стварэнні сапраўды святочнага настрою належала работнікам культуры.

Сярод мерапрыемстваў, якія былі праведзены, – серыя цікавых спраў Навасёлкаўскага сельскага Дома культуры. Установа не толькі запрасіла да сябе на выставу работ дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва “З Новым годам!” і тэатралізаванае прадстаўленне для дзяцей “Новы год на новы лад”, але і наведала з віншаваннямі працаўнікоў мясцовага сельскагаспадарчага прадпрыемства.

Не менш цікавую праграму прапанаваў Калазубскі сельскі клуб-бібліятэка, дзе адкрылася кніжная выстава “У казку навагоднюю зноў зазірну” і прайшоў дзіцячы ранішнік “Навагодняя карусель”.

Святочнае прадстаўленне “Вясёлы карагод” адбылося таксама ў Калядзіцкім сельскім Доме культуры (глядзець тут), на які разам з Дзедам Марозам і Снягуркай да хлопчыкаў і дзяўчынак завіталі Скамарох, Малефісента і іншыя казачныя персанажы.

Свята прыходзіць да кожнага, хто яго чакае!

Добавить комментарий