Свята юных піяністаў

Нядаўна на фартэпіянным аддзяленні дзяржаўнай установы адукацыі «Дзіцячая школа мастацтваў імя Р.Р.Шырмы г.Пружаны» адбылася вечарына «Пасвячэнне ў юныя музыканты».

У канцэртнай праграме свае дасягненні ў засваенні ігры на фартэпіяна паказалі ўсе дзеці, якія ў бягучым навучальным годзе пачалі вучыцца ва ўстанове, а таксам хор першакласнікаў пад кіраўніцтвам А.Лявоненкі. Юныя піяністы не толькі прадэманстравалі свае веды, але і прайшлі пэўныя «выпрабаванні» – адгадвалі загадкі, удзельнічалі ў конкурсах. Завяршылася свята юных музыкантаў уручэннем падарункаў і «Дыпломаў першакласнікаў».

Падрыхтавалі ўрачыстае мерапрыемства настаўнікі па класу фартэпіяна К.Пабярэжная і С.Казей.

Добавить комментарий