Свята юнага музыканта

У дзяржаўнай установе адукацыі «Дзіцячая школа мастацтваў імя Р.Р.Шырмы г.Пружаны» нядаўна прайшло традыцыйнае мерапрыемства – вечарына «Свята юнага музыканта».

У ім прынялі ўдзел вучні народнага аддзялення ўстановы. У канцэртнай зале перад бацькамі і педагогамі выступілі юныя музыканты, якія толькі пачалі навучанне ў школе мастацтваў, і тыя, хто на працягу некалькіх гадоў вучыцца ігры на розных музычных інструментах.

Сапраўдным упрыгажэннем вечарыны стала выступленне вядомага калектыву – узорнага баяннага аркестра «Імпрэс» пад кіраўніцтвам Вялянціны Захаркіў.

Добавить комментарий