Свята юнага музыканта

У мінулую суботу на струнна-смычковым і духавым аддзяленнях дзіцячай школы мастацтваў імя Р.Р.Шырмы г.Пружаны прайшло «Свята юнага музыканта».

У канцэртнай зале ўстановы адукацыі вучні першага класа выканалі творы на музычных інструментах, ігры на якіх яны вучацца, – скрыпцы, віяланчэлі, флейце, трубе, саксафоне.

Для рабят была падрыхтавана цікавая і разнастайная праграма, якую правяла настаўнік Святлана Мікалаеўна Гаўра. На мерапрыемства таксама завітала Маша – гераіня вядомага мультфільма «Маша і Мядзведзь», якая прапанавала юным музыкантам паўдзельнічать ў розных конкурсах. Першакласнікаў, іх бацькоў і педагогаў чакала шмат сюрпрызаў з музычнай шкатулкі. Запомніўся ўсім прыход Феі Музыкі, якая заклікала вучняў любіць музыку і на скарацца цяжкасцям пры навучанні ігры на музычных інструментах.

Добавить комментарий