Свята работнікаў культуры

10 кастрычніка адзначаўся Дзень работнікаў культуры Беларусі.

На Пружаншчыне ў арганізацыях сферы культуры працуе 404 чал. – гэта работнікі клубных устаноў, бібліятэк, дзіцячых школ мастацтваў, музеяў і кінатэатра.

З нагоды прафесійнага свята 8 кастрычніка на плошчы па вул. Савецкай адбылося ўрачыстае мерапрыемства, падрыхтаванае Пружанскім гарадскім Палацам культуры.

Віншаванні для ўсіх, хто прысвяціў сваё жыццё працы на культурнай ніве Пружаншчыны, прагучалі ад начальніка аддзела культуры райвыканкама Канстанціна Іванавіча Панімаша і старшыні раённага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму Святланы Станіславаўны Карповіч.

Трэба адзначыць, што высокае майстэрства і прафесіяналізм працаўнікоў сферы культуры неаднаразова адзначаліся на самых розных узроўнях. Не стаў выключэннем і 2021 год.

Падчас святочнага мерапрыемства, граматы і падзячныя лісты былі ўручаны 58 работнікам: 1 – Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў, 1 – упраўлення культуры Брэсцкага аблвыканкама і абласнога прафсаюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму, 3 – Пружанскага райвыканкама, 2 – раённага Савета дэпутатаў, 22 – аддзела культуры, 29 – прафсаюзнай арганізацыі.

Віншуем!!!

Добавить комментарий