Свята прыходзіць разам з аўтаклубам

Віншаванні ніколі не бываюць познімі!

20 – 21 кастрычніка аўтаклуб наведаўся ў вёскі Пружанскага раёна Галасяціна, Дабучын, Носкі, Залессе і Росахі, каб павіншаваць жыхароў гэтых населеных пунктаў з Міжнародным днём пажылых людзей і Днём маці.

Кожны, хто прымаў у сябе работнікаў аўтаклуба, меў магчымасць пабываць на невялікім канцэрце: паслухаць песні, вершы, гумарэскі, а таксама атрымаць зарад пазітыўнай энергіі і салодкія гасцінцы. Аднак самым галоўным падарункам для вяскоўцаў стала ўвага і шчырыя словы работнікаў культуры.

Добавить комментарий