Свята для ўсіх

Кожная ўстанова культуры Пружаншчыны старалася парадаваць сваіх наведвальнікаў падчас навагодніх свят, стварыць для ўсіх сапраўдны цуд.

Мокраўскі сельскі Дом культуры пастараўся задаволіць як малых, так і дарослых. Для рабят быў арганізаваны ранішнік “Навагодняя казка”, падчас якога дзеці адправіліся ў незвычайныя прыгоды разам з Дзедам Марозам, Снягуркай, Дамавіком і Пачварай. У фае ўстановы можна было наведаць выставу работ аматарскага аб’яднання “Умелыя ручкі”. Дарослыя з задавальненнем пабавілі час на вечары адпачынку “Навагодні каламбур”.

Працягам цэлага цыклу навагодніх мерапрыемстваў Калазубскага сельскага клуба-бібліятэкі стала дзіцячая гульнявая праграма “Рады мы свавольствам матулі-зімы”.

А Ліноўская сельская бібліятэка ў рамках акцыі “Карысныя канікулы” запрасіла рабят на віктарыну “Снежная карусель”. Школьнікі здзейснілі сапраўдны экскурс у гісторыю Новага года, даведаліся шмат цікавых фактаў аб свяце і яго традыцыях. Да мерапрыемства была аформлена кніжная выстава “У гасцях у дванаццаці месяцаў”.

Добавить комментарий