Сусветны дзень паэзіі

Штогод 21 сакавіка адзначаецца Сусветны дзень паэзіі. Рашэнне аб яго святкаванні было прынята ЮНЕСКА ў 1999 годзе. Установы культуры і адукацыі, аматары літаратуры і прафесіяналы праводзяць ў гэты дзень шматлікія мерапрыемствы.

Напрыклад, Ліноўская сельская бібліятэка прымеркавала да Сусветнага дня паэзіі правядзенне ўрока-гульні “Свята паэзіі” і адкрыццё кніжнай выставы “Чароўная краіна паэзіі”.

На ўрок былі запрошаны вучні  5 класа мясцовай школы. Рабяты паразважалі аб паэзіі, яе значэнні для сусветнай культуры і фарміравання асобы. Дзеці адзначылі, што вершы ўзбагачаюць духоўны свет чалавека, а таксама садзейнічаюць выхаванню агульнай культуры, развіццю памяці і красамоўства.

Пяцікласнікі паказалі свае веды ў разнастайных творчых конкурсах, прачыталі вершы беларускіх і рускіх паэтаў.

 

 

Добавить комментарий