Сустэча з паэтам

23 красавіка ў Пружанскай цэнтральнай раённай бібліятэцы імя М.Засіма прайшла творчая сустрэча з таленавітай паэтэсай Аленай Аляксандраўнай Котавай. Яе вершы друкуюцца ў розных перыядычных выданнях. Пабачылі свет ужо чатыры паэтычных зборнікі Алены Аляксандраўны – “Английский – через рифмы”, “Нежное соцветие”, “Бабуліны рукі” і “А у меня пружанская душа”.

Сустрэча прайшла ў цёплай і сяброўскай атмасферы. Прысутныя задавалі шмат пытанняў паэтэсе, асабліва дзеці – вучні 7 “В” класа сярэдняй школы № 5 г.Пружаны.

Жадаем Алене Аляксандраўне творчых поспехаў і будзем чакаць чарговай сустрэчы! Дарэчы, з творчасцю А.Котавай можа пазнаёміцца любы наведвальнік бібліятэкі.

Добавить комментарий