Сродкі раённага суботніка – на добрую справу

У 1912 годзе ў гонар 100-гадовага юбілею з дня адной з самых буйных руска-французскіх бітваў вайны 1812 года каля вёскі Гарадзечна была пабудавана невялічкая каплічка. Яе праект быў выкананы расійскім архітэктарам С.Л.Пінаевым у псеўдарускім стылі. Але ў 1945 – 1946 гг. па рашэнні мясцовых партыйна-савецкіх органаў кіравання было вырашана знесці гэты культавы будынак. Ад капліцы застаўся только падмурак.

Па ініцыятыве нашага земляка, гісторыка і краязнаўцы Л.М.Несцерчука помнік архітэктуры быў адноўлены. 15 кастрычніка 1994 года капліца ў гонар святога благавернага князя Аляксандра Неўскага была ўрачыста адчынена да 181-й гадавіны Гаразечненскай бітвы.

Сёння гэты аб’ект ахоўваецца дзяржавай як гісторыка-культурня каштоўнасць.

Дзякуючы намаганням мясцовых уладаў пры неабходнасці выдзяляюцца сродкі на падтрымку капліцы ў годным стане. Гэты год не стаў выключэннем: на добраўпарадкаванне помніка былі выдзелены сродкі, заробленыя жыхарамі Пружаншчыны на раённым суботніку.

Поделиться новостью:

Добавить комментарий