Срэбны звон цымбалаў

Пад такой назвай у Новазасімавіцкай дзіцячай школе мастацтваў прайшоў сольны канцэрт класа настаўніка Ірыны Леанідаўны Гуц. Канцэрт стаў своеасаблівым прызнаннем у любові цымбалам – прыгожаму беларускаму народнаму інструменту.

Усе, хто наведаў залу школы мастацтваў, – бацькі, рабяты, настаўнікі – пачулі апрацоўкі беларускіх народных песень, творы беларускіх і замежных кампазітараў у выкананні Вольгі Барадзіной, Вікторыі Леснік, Карыны Фясенка, Яны Каралькевіч, Анастасіі Пілюцік, Ганны Леванюк. У праграме прагучалі не толькі сольныя, але і ансамблевыя нумары. У складзе цымбальнага ансамбля самыя юныя артысты Ангеліна Рудзік і Анастасія Бірук разам са сваім настаўнікам выканалі невялікі музычны нумар. Ансамбль цымбалістаў «Спатканне» прадставіў слухачам «Белавежскую пушчу» А.Пахмутавай і «Беларускую польку» М.Чуркіна. Ярка і эмацыянальна ў вынананні дуэта цымбалістаў у складзе настаўніка І.Л.Гуц і выпускніцы школы Анастасіі Пілюцік прагучаў «Італьянскі вальс» Я.Дзярбенка (нумар можна паглядзець тут.

Канцэрт цымбалістаў – гэта вынік працы настаўніка і вучняў, а таксама канцэртмайстраў – Таццяны Пятроўны Яўстраценка, Таццяны Іванаўны Камянюк, Ліліі Мікалаеўны Філімовіч. Ён быў яркім і запамінальным для ўсіх, хто прысвяціў свой час сустрэчы з прыгожай музыкай.

Добавить комментарий