«Спадарожнік» радуе навінкамі

Кінатэатр «Спадарожнік» ізноў радуе гледачоў навінкамі кінематаграфіі. Ён прапануе для прагляду ў вялікай зале мастацкія стужкі і мультфільмы вытворчасці розных краін свету. Для аматараў кіно ўстанова культуры прадстаўляе чарговы анонс сеансаў на пачатак красавіка 2023 г.

Кошт наведвання – ад 5 рублёў 40 капеек до 6 рублёў 50 капеек.

Даведкі па тэлефоне: 35908.

Пружанскі кінатэатр чакае аматараў кіно!

 

Шазам! Лютасць багоў (фэнтазі, баявік, трылер)

з 23 сакавіка

Працяг вядомага камедыйнага кінакомікса аб Білі Бэтсане, які з дапамогай чароўнага слова “Шазам!” можа ператварацца ў супергероя.

Трэйлер тут: https://www.youtube.com/watch?v=siDKkIGkKyM&t=48s

 

65 мільёнаў год назад (фантастыка, трылер)

з 23 сакавіка

Пасля катастрофы на невядомай планеце пілот Мілс разумее, што на самой справе ён знаходзіцца на Зямлі … толькі 65 мільёнаў год назад. Маючы невялікі шанц на выратаванне, Мілс разам з апошняй выжыўшай Коа павінны прайсці праз тэрыторыю з небяспечнымі істотамі.

Трэйлер тут: https://www.youtube.com/watch?v=7aTIvuy_bLg&t=40s

 

Каты Эрмітажа (анімацыя)

з 23 сакавіка

Кот Вінсэнт разам з мышшу Морысам выратаваліся ад паводкі ў клавесіне, які трапляе ў Эрмітаж. Вінсэнт знаёміцца з кошачым атрадам, які абараняе творы мастацтва ад шкоднікаў. Вінсэнт хавае сябра Морыса, які любіць грызць шэдэўры. Сітуацыя ўскладняецца, калі ў Эрмітажы выстаўляюць «Мону Лізу».

Трэйлер тут: https://www.youtube.com/watch?v=TlUKqr3u0Xk

 

Мая фея – свавольніца (фэнтазі, анімацыя)

з 23 сакавіка

Прыгожая казка для ўсёй сям’і. Маленькая фея Віялета, не здала экзамен па чараўніцтве і не можа прыносіць падарункі ў свет людзей. Падманам чараўніца трапляе на Зямлю і сябруе з дзяўчынкай Максі. Прыгоды сябровак, адносіны з дарослымі, дапамога ў складаных сітуацыяў – гэта можна ўбачыць у анімацыйнай казцы. Трэйлер тут: https://www.youtube.com/watch?v=F7voILQ14Qo

 

Джон Уік-4 (баявік, крымінал, трылер)

з 30 сакавіка

Джон Уік знаходзіць спосаб атрымаць перамогу над Праўленнем Кланаў. Аднак, перш чым ён зможа заслужыць сваю свабоду, яму будзе неабходна ўступіць у барацьбу з новым ворагам  і яго магутнымі саюзнікамі.

Трэйлер тут: https://www.youtube.com/watch?v=Xpg1EwKgzfM

Прыгоды Арганаўтаў (мультфільм, камедыя, прыгоды, сямейны)

з 30 сакавіка

Адважная мыш Пэці жыве ў Старажытнай Грэцыі. Захапляючыся мясцовымі героямі і багамі, яна марыць аб вялікіх прыгодах. Яе сябар кот Сэм імкнецца абараніць мыш ад любых небяспек. Калі гораду, дзе жывуць сябры, пагражае разбурэннем Пасяйдон, Пэці і Сэм адбпраўляюцца ў незвычайнае падарожжа.  Трэйлер тут: https://www.youtube.com/watch?v=UzHilzZX7iw

Я хачу! Я буду! (камедыя, меладрама)

з 6 красавіка

У 45-гадовай Надзеі ёсць сям’я, работа, статус. Але яна не адчувае, што жыве сваім жыццём. Пасля здрады мужа жанчына вырашае усё змяніць. Штуршок да гэтага ёй дае пляменніца Алёна, якая захапляецца стэндапам. Ці здолее Надзея адстаяць права быць сабой, калі многія не падтрымліваюць яе захапленні.

Трэйлер тут: https://www.youtube.com/watch?v=vtnzfZ9sAM0

Маё прыгожае няшчасце(рамантычная камедыя)

з 6 красавіка

Эбі – загадкавая і недаступная першакурсніца. Трэвіс – бунтар і чэмпіён падпольных баёв, які не верыць у каханне. Маладыя людзі заключаюць пары: калі Трэвіс пераможа ў паядынку, Эбі правядзе з ім месяц. Яны не здагадваюцца, як многа агульнага паміж імі. Стужка па аднайменнамі бестсэлеру Джеймі Макгвайр.

Трэйлер тут: https://www.youtube.com/watch?v=gr-7sOj9yNc

Прымы эфір (трылер, драма)

з 6 красавіка

Блогер-мільённік Ягор дзеля павышэння кантэнту накіроўваецца на здымкі тэст-драйва аўтамабіля на Каўказ. Усё выходзіць з-пад кантролю, калі адзін з яго памагатых выпадкова трапляе на баявую міну, а Ягор вырашае на гэтым хайпануць. Цяпер адзін змагаецца за жыццё, а другі – за прагляды.

Трэйлер тут: https://www.youtube.com/watch?v=eQ4kJ-6x7Z4

Добавить комментарий