«Спадарожнік» прапануе ў лютым

А вы ўжо былі ў кінатэатры «Спадарожнік»? Прыемны вольны час, пазітыўныя эмоцыі, добры настрой, адпачынак з сябрамі і аматарамі кіно прапануе пружанскі кінатэатр. Прыходзьце, не пашкадуеце!

Кошт кінасеанса ад 5 рублёў 40 капеек до 6 рублёў 50 капеек. Кошт можна ўдакладніць у кінатэатры «Спадарожнік». Даведкі па тэлефоне: 35908.

Запрашаем на наступныя фільмы ў лютым 2023 года:

 

“Чабурашка” (сямейны)

з 22 снежня

Вядомае гарэзлівае звераня з далёкай апельсінавай краіны чакаюць прыгоды ў ціхім прыморскім гарадку. Тут яно знойдзе сабе сяброў і дом. Сярод новых герояў стужкі – нялюдзімы стары садоўнік, цётка-модніца і яе капрызная ўнучка, маўклівы хлопчык і яго мама.

“На краі” (трылер)

з 19 студзеня

Альпіністка Кэлі стала сведкай забойства сяброўкі. Ёй удалося зняць злачынства на камеру, але бандыты яе заўважылі. Дзяўчына вырашае схавацца на непрыступнай скале, каб схавацца ад забойцаў. Яе падсцерагаюць цяжкасці і пасткі.

“Тэлекінез” (фантастычны трылер)

з 26 студзеня

Айлін прачынаецца ў зачыненым пакоі, прыкаваная да стулу. Яна павінна рабіць тое, што ёй гаворыць загадкавы голас, інакш яе муж і дачка загінуць. Выконваючы заданні, жанчына выяўляе ў сябе экстрасэнсорныя здольнасці і спрабуе вырвацца з палону.

“Дзівосны Морыс” (мультфільм, сямейны)

з 26 студзеня

У ката Морыса ёсць два таленты: гаварыць і праварочваць аферы. Падарожнічаючы з горада ў горад, ён выратоўвае мясцовых жыхароў ад нашэсця пацукоў. Але трапіўшы ў Блінцбург, Морыс і яго сябры разумеюць, што гэты горад вельмі небяспечны.

Крушэнне (баявік, трылер)

з 26 студзеня

Пілот Броўдзі Торанс паспяхова прызямліў пашкоджаны штормам самалёт. Але хутка высвятляецца, што ацалелым пагражаюць ваяўнічыя піраты, якія жадаюць захапіць іх у заложнікі. Як абараніцца, пакуль не прыйдзе дапамога, можна даведацца з кінастужкі.

“Мой любімы прывід” (анімацыя)

з 2 лютага

Паўтысячы гадоў прывід Бубух палохае жыхароў замка, але яго дзеянні выклікаюць адваротны эфект. Нечакана ў замку з’яўляецца пляменніца прывіда, якая мае чароўную кнігу магіі. Разам з Бубухам і уладальнікам замка каралём Юліусам дзяўчына адпраўляецца да вядзьмаркі Эрлы, каб выратаваць сваю маці. Сачыце за іх прыгодамі!

 

Аб чым гавораць мужчыны. Простыя ўцехі (камедыя)

з 2 лютага

Падзеі адбываюцца ў 2019 годзе. Вядомыя па папярэднім філмам сября збіраюцца разам, каб адправіцца ў новае падарожжа па глыбінях мужчынскай падсвядомасці. Аб чым на гэты раз гавораць мужчыны? Канечне, аб усім…

Добавить комментарий