«Спадарожнік» ізноў запрашае на прэм’еру

З 28 ліпеня 2022 года на вялікія экраны краіны выходзіць новы мастацкі фільм «Нахімаўцы» аб сапраўдным сяброўстве, даросленні і патрыятызме.

Кінатэатр «Спадарожнік» (г.Пружаны, вул.Р.Шырмы, 5) таксама будзе дэманстраваць гэты фільм і прапануе гледачам наведаць сеансы з 28 ліпеня па 3 жніўня у 18.40, з 4 па 10 жніўня ў 16.00 (панядзелак – выхадны).

Стужка «Нахімаўцы» атрымала Гран-пры XXXI Міжнароднага кінафоруму «Залаты Віцязь» (г.Севастопаль) у намінацыі «Фільмы для дзяцей і падлеткаў».

Кінапрэм’ера фільма адбылася 21 чэрвеня ў Парку культуры і адпачынку г.Брэст. У ёй прынялі ўдзел прадстаўнікі творчай групы разам з заслужаным артыстам Расіі Андрэем Мярзлікіным, які выканаў адну з галоўных роляў.

У аснове сюжэта – лёс братоў-блізнят з сям’і патомных ваенных маракоў, якія вырашылі не працягваць радавую традыцыю, а шукаць багатае і бестурботнае жыццё іншым шляхам. Што атрымалася з авантурных праектаў падлеткаў, як яны знайшлі сапраўднае сяброўства і каханне, даведаюцца тыя, хто паглядзіць фільм «Нахімаўцы».

Вытворчасць: Расія

Жанр: сямейны, камедыя

Узроставае абмежаванне: 12+.

Кошт білета: 5,00 руб. (на арганізаваную групу ад 30 чал. зніжка 20%).

Папярэдні запіс для арганізаваных груп па тэлефонах: 3-59-08, +375292464508.

Увага!

На адзін тыдзень прадоўжаны паказ стужкі «Падрыў». Сеансы з 28 ліпеня па 3 жніўня (панядзелак – выхадны) у 16.50.

Падзяліцца навіной:

Добавить комментарий