Шырокая Масленіца

17 сакавіка на гарадской плошчы ў Пружанах адбылося народнае свята Масленіцы.

Разам з традыцыйнымі атракцыёнамі, разнастайнымі спаборніцтвамі, выязным гандлем на плошчы каля Палаца культуры працавалі майстры народнай творчасці і жартоўныя падворкі, арганізаваныя работнікамі культуры.

На галоўнай гарадской сцэне адбыўся вялікі канцэрт, вядучымі якога былі Ганна Жук і Дзіяна Крэтава. Свае нумары шматлікім гледачам прадставілі творчыя калектывы Пружанскага гарадскога Палаца культуры і клубных устаноў раёна – аўтаклуба, Ліноўскага, Новазасімавіцкага, Велікасельскага і іншых сельскіх Дамоў культуры.

Паглядзець рэпатраж аб святкаванні Масленіцы ў Пружанах можна па спасылцы.

Добавить комментарий