Шлях музейнага прадмета

У Ружанскім палацавым комплексе роду Сапегаў прайшла сустрэча са старшакласнікамі. Падчас яе юнакі і дзяўчаты пазнаёміліся з фарміраваннем музейных калекцый і асноўнымі функцыямі работы музея. Разам з галоўным захавальнікам фондаў Інай Нячай вучні прасачылі шлях музейнага прадмета ад здатчыка да музейнай калекцыі, даведаліся аб прынцыпах стварэння калекцый у ружанскім музеі.

Сустрэча прайшла ў форме дыялогу: рабяты адказвалі на пастаўленыя пытанні, разважалі і атрымлівалі адказы на разнастайныя тэмы. Удзельнікі мерапрыемства з дапамогай спецыяліста паспрабавалі вызначыць класіфікацыю шэрагу музейных прадметаў, размеркаваць іх па відам і калекцыям.

У рамках музейнага занятку падлеткі таксама адказалі на пытанні віктарыны «Смак мовы», прымеркаванай да Міжнароданага дня роднай мовы.

Добавить комментарий