Самыя вясёлыя канікулы

Зімовыя канікулы былі насычаны шматлікімі мерапрыемствамі. Найбольш сярод іх было навагодніх ранішнікаў і праграм. Першы тыдзень новага года таксама прайшоў пад знакам свята.

У Ліноўскім сельскім Доме культуры для вучняў пачатковых класаў мясцовай школы прайшла віктарына «Па старонках зімовых казак» і конкурс малюнкаў «Любімая зімовая казка».

Мокраўскі сельскі Дом культуры зладзіў інтэлектуальна-гульнявую праграму «Зімовыя забавы».

Выстава «Ражаства чароўныя імгненні» радавала наведвальнікаў Слабудскога сельскага Дома культуры. Для падлеткаў ва ўстанове адбылася віктарына «Ражаство, чараўніцтва». З святочнымі каляднымі віншаваннямі да жыхароў вёскі наведаліся ўдзельнікі мясцовай самадзейнасці.

Шарашоўскі цэнтр культуры і вольнага часу арганізаваў гутарку «Навагоднія традыцыі розных краін» і правёў забаўляльную праграму «Сюрпрыз пад ёлачкай».

Новазасімавіцкая сельская бібліятэка запрасіла вучняў трэцяга класа Параслянскай сярэдняй школы на пасядзелкі «У огня рождественской свечи». Рабяты даведаліся аб гісторыі свята, паўдзельнічалі ў цікавых конкурсах і гульнях, пазнаёміліся з кніжнай выставай «Святло Нараджэння Хрыстова».

Добавить комментарий