Са святам Вялікадня!

Да свята праваслаўнай Пасхі ўстановы культуры зладзілі шмат вясёлых праграм.

У Ліноўскім сельскім Доме культуры прайшла вялікая канцэртна-гульнявая праграма “Пасха красная”. У ёй прынялі ўдзел творчыя калектывы ўстановы і дзіцячай школы мастацтваў. Народны фальклорны гурт “Бабіна лета” выканаў абрадавыя песні, прапанаваў майстар-клас па традыцыйных танцах, запрасіў на гульні. Мерапрыемства з задавальненнем наведалі як дзеці, так і дарослыя.

Падчас пазнавальна-гульнявой праграмы ў Ружанскім цэнтры культуры і вольнага часу рабяты шмат даведаліся аб хрысціянскім свяце, прынялі ўдзел у забаўляльных конкурсах.

На гульнявую праграму “Пасхальныя забавы” запрасіў дзяцей Слабудскі сельскі Дом культуры. А напярэдадні для выхаванцаў мясцовага дзіцячага сада прайшоў майстар-клас “Фарбы жыцця праз творчасць”, на якім хлопчыкі і дзяўчынкі з задавальненнем намалявалі кветкі.

Велікодныя вячоркі для дзяцей прайшлі ў Старавольскім сельскім клубе-бібліятэцы.

Хараўскі сельскі клуб-бібліятэка падрыхтаваў для жыхароў аграгарадка гульнявую праграму і канцэрт.

Добавить комментарий