Роднай мовы гук чароўны

Клубныя ўстановы Пружаншчыны правялі шэраг мерапрыемстваў, прымеркаваных да Міжанароднага дня роднай мовы.

У Навасёлкаўскім сельскім Доме культуры прайшла дзіцячая гадзіна “Роднай мовы гук чароўны”, у якой прынялі ўдзел вучні групы падоўжанага дня мясцовай школы. Рабяты адгадвалі загадкі, пазнавалі сэнс прымавак і прыказак, спрабавалі сябе ў якасці перакладчыкаў, а таксама паглядзелі беларускую народную казку “Піліпка-сынок”.

Работнікі Велікасельскага сельскага Дома культуры для вучняў базавай школы правялі інфармацыйную гадзіну “Гімн роднай мове”.

На гульнявую праграму “Сябры роднай мовы” запрасіў Калядзіцкі сельскі Дом культуры. Дзеці ўспомнілі беларускія прымаўкі і прыказкі, перавялі рускія словы на беларускую мову і наадварот. Напрыканцы сустрэчы хлопчыкі і дзяўчынкі намалявалі свае ўражанні ад мерапрыемства.

У Роўбіцкім сельскім клубе-бібліятэцы прайшла гутарка “Мая родная мова – беларуская” і была прадстаўлена выстава “Родная мова – душа народа”.

Да Міжанароднага дня роднай мовы прымеркаваў кніжную выставу “Сэрцам роднага слова краніся” Калазубскі сельскі клуб-бібліятэка.

Добавить комментарий