Разам з мастацтвам

Сення, 19 красавіка, у Пружанскім гарадскім Палацы культуры прайшла дыялогавая пляцоўка ў рамках агульнарэспубліканскай акцыі “Разам з мастацтвам”, прымеркаванай да 80-годдзя вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Гэты патрыятычны праект, які праводзіцца Маладзёжным тэатрам эстрады (г.Мінск) пры падтрымцы Міністэрства культуры, знайшоў шырокі водгук у жыхароў Пружан – маладзёжнай аўдыторыі, прадстаўнікоў грамадскіх арганізацый і працоўных калектываў.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел салісты Маладзёжнага тэатра эстрады – заслужаны артыст Беларусі Дзмітрый Сяргееў, Яўген Ермалковіч, Вольга Булай і Шыр. Яны не толькі выканалі тэматычныя музычныя кампазіцыі, але і расказалі прысутным аб лёсе сваіх продкаў, якія перажылі ваеннае ліхалецце, выказалі меркаванні аб значэнні захавання памяці пра падзеі мінулага, адказалі на пытанні вядучага – Максіма Сокала.

Акцыю “Разам з мастацтвам” падтрымаў Пружанскі гарадскі  Палац  культуры  –  свае творчыя нумары прадставілі народная вакальная  група  “МакSімум”  і  Алёна Лосева, а узорная катакт-студыя «Teens-фармат» стварыла тэматычную фотазону.

Да патрыятычнай акцыі таксама далучыліся ўстановы культуры і адукацыі горада, якія прэзентавалі ў Палацы культуры свае выставачныя праекты. Так, музей-сядзіба “Пружанскі палацык” паказаў фотадакументальную выставу “Ніколі не забудзем”, якая расказвала аб падзеях вайны на малой радзіме, Пружанская цэнтральная раённая бібліятэка імя М.Засіма пазнаёміла з кніжнай выставай “Мы схіляемся, мы памятаем, мы  ганарымся”, а Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі прапанаваў выставу макетаў ваеннай тэхнікі.

Аддзел культуры райвыканкама ў рамках акцыі “Разам з мастацтвам”  падрыхтаваў сборнік фотадакументальных матэрыялаў аб падзеях вайны на Пружаншыне, які быў уручаны артыстам Маладзёжнага тэатра эстрады для наступнай перадачы ў Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.

Рэпартаж аб мерапрыемстве па спасылцы

Добавить комментарий