Разам з бібліятэкамі

Некалькі мерапрыемстваў правяла Ліноўская сельская бібліятэка. Для вуняў пачатковых класаў сярэдняй школы прайшла літаратурная гадзіна “Добры дзень, кніжка беларуская”. У час мерапрыемства дзеці пазнаёміліся з творамі беларускіх пісьменнікаў, серыямі дзіцячых кніг, навінкамі, якія паступілі ў бібліятэку. А яшчэ хлопчыкі і дзяўчынкі адгадвалі загадкі, дапаўнялі прымаўкі і прыказкі, вучылі хуткагаворкі і паглядзелі мультфільм “Піліпка”.

Для школьнікаў таксама прайшоў экалагічна-краязнаўчы квэст “Ліноўскія рабінзоны”. Рабяты пазнаёміліся з навакольным асяроддзем Пружаншчыны – лясамі, балотамі, рэкамі і вадаёмамі, жывёльным і раслінным светам, выканалі розныя заданні.

А вучні першага класа здзейснілі экскурсію “Падарожжа ў Чытай-горад”. Хлопчыкі і дзяўчынкі даведаліся аб працы ўстановы, паглядзелі дзіцячыя кнігі і часопісы. Загадчык Ліноўскай сельскай бібліятэкі А.Антончык, расказала дзецям як можна запісацца ў бібліятэку, адносіца да кніг. Таксама рабяты адказалі на пытанні казачных віктарын.

Пружанская гарадская бібліятэка правяла для вучняў трэцяга класа сярэдняй школы № 5 урок маралі “Жыццё дадзена на добрыя справы”. Дзеці паразважалі над важнымі пытаннямі адносін у грамадстве, правіламі паводзін, духоўнасці і сумленні, паўдзельнічалі ў гульнях і віктарынах.

Да чарговай гадавіны трагедыі на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі ў Пружанскай раённай дзіцячай бібліятэцы імя А.Лось прайшоў урок памяці “Боль, якая спальвае”. Вучні шостага класа гімназіі даведаліся аб маштабнай экалагічнай катастрофе, наступствы якой Беларусь адчувае да сённяшняга дня. Тэме Чарнобыля, у  тым  ліку  наступствам  радыяцыйнага забруджвання, была прысвечана  гадзіна  памяці   ў  Навасёлкаўскай  сельскай  бібліятэцы, якую  наведалі вучні мясцовай сярэдняй школы

Добавить комментарий