Работнікі культуры віншуюць з юбілеем Пятра Білецкага

Хто рана ўстае, таму Бог дае – гаворыць народная мудрасць.

Ужо з першымі промнямі сонца на працы дырэктар адкрытага акцыянернага таварыства “Мурава” Пётр Мікалаевіч Білецкі, заслужаны работнік сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь, які ўзнагароджаны шматлікімі адзнакамі, у тым ліку ордэнам Пашаны і ордэнам Айчыны ІІІ ступені.

Сёння, 2 чэрвеня, работнікі Мураўскага сельскага Дома культуры таксама з самай раніцы … ў руля. Яны адправіліся да юбіляра, Пятра Білецкага, каб пажадаць яму поспехаў у працы, дабрабыту, здароўя, добрых навін і здзяйснення ўсіх планаў.

З днём нараджэння, шаноўны Пётр Мікалаевіч!

Добавить комментарий