Работнікі культуры Пружан удзельнічалі ў суботніку

20 красавіка 2024 года па ўсёй рэспубліцы прайшлі працоўныя акцыі ў рамках агульнарэспубліканскага суботніку. У гэтым знакавым мерапрыемстве прынялі ўдзел работнікі аддзела культуры Пружанскага райвыканкама і падначаленых арганізацый.

Прадстаўнікі працоўных калектываў аддзела, раённай цэнтралізаванай клубнай сістэмы, гарадскога Палаца культуры, цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы, дзіцячай школы мастацтваў імя Р.Р.Шырмы, раённай кінавідэасеткі добраўпарадкавалі прылеглую да ўстаноў тэрыторыю, а таксама прыбралі смецце, выдалілі мінулагоднюю траву і зараснікі, пафарбавалі плот уздоўж вуіцы Лазо ў горадзе Пружаны. Праца работнікаў сферы культуры стала важкім унескам у агульную справу па навядзенні парадку на зямлі, захаванні чысціні і прыгажосці на малой радзіме.

Добавить комментарий