Работнікі культуры – працаўнікам сельскай гаспадаркі

Вялікая колькасць разнастайных віншавальных праграм і канцэртаў была падрыхтавана работнікамі культуры і ўдзельнікамі мастацкай самадзейнасці Пружаншчыны з нагоды Дня работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці.

Канцэрт-віншаванне для працаўнікоў ААТ “Радзіма” ў аг.Лыскава арганізавалі калектывы аматарскай творчасці Мураўскага і Кляпацкага сельскіх Дамоў культуры, Роўбіцкага сельскага клуба-бібліятэкі.

Канцэрт для сельгасработнікаў “Дзякуй за хлеб!” адбыўся ў Старавольскім сельскім клубе-бібліятэцы, у якім разам з мясцовымі артыстамі выступілі салісты Сухопальскага сельскага клуба-бібліятэкі, вакальная група “Каханачка” Ліноўскага сельскага Дома культуры і вакальны ансамбль “Ліновачкі” Ліноўскай дзіцячай школы мастацтваў.

Салісты і народны ансамбль “Землякі” Новазасімавіцкага сельскага Дома культуры разам з народным ансамблем танца “Спадчына” Пружанскага гарадскога Палаца культуры прадставілі сваю творчасць падчас віншавальнай праграмы ў філіяле “Айчына” ААТ “Белавежскі”.

Канцэрт “Хвала рукам, што пахнуць хлебам” прайшоў у Рудніцкім сельскім клубе-бібліятэцы.

Віншавальнае мерапрыемства “Залатыя рукі” падрыхтаваў Хараўскі сельскі клуб-бібліятэка.

Не забыліся і пра ўшанаванне вяскоўцаў на працоўных месцах. Артысты Мураўскага сельскага Дома культуры завіталі да адміністрацыі ААТ “Мурава”, на фермы і комплексы у аграгарадку, вёсках Ізбіцы і Навасёлкі.

Добавить комментарий