Прыйшлі Каляды

Адно з галоўных месцаў ў народным календары займаюць Каляды, якія доўжацца ад свята Нараджэння Хрыстова (7 студзеня) да Хрышчэння Гасподня (19 студзеня). Асаблівае месца у гэтым цыкле абрадаў належыць Шчодраму вечару (13 студзеня).

Дакрануцца да традыцый гэтага аднаго з самых старажытных свят дазволілі работнікі культуры Пружаншчыны і ўдзельнікі творчых калектываў.

Так, вакальны ансамбль “Амофор” Новазасімавіцкага сельскага Дома культуры завітаў у дамы вяскоўцаў і гараджан. У выкананні калектыву прагучалі калядныя спевы і віншаванні з Ражаством.

Шчадроўшчыкі з Сухопальскага сельскага клуба-бібліятэкі пажадалі дабрабыту і ўраджаю жыхарам аграгарадка, спявалі песні і чыталі вершы.

Удзельнікі аматарскіх аб’яднанняў Слабудскога сельскага Дома культуры таксама накіраваліся на шчадраванне да сваіх аднавяскоўцаў.

З добрым настроем і ў адпаведных касцюмах адправіўся віншаваць з Шчадрухай і «старым» Новым годам аўтаклуб. Артысты наведаліся да многіх пружанцаў, а таксама жыхароў вёсак Плябанцы і Палоннае-Забалацце. Гаспадары радасна сустракалі шчадроўшчыкаў, дзякавалі за добрыя словы і магчымасць далучыцца да народнага абраду.

Добавить комментарий